Напярэдадні дня Незалежнасці ў ДУА “Яслі – сад №6 г. Брэста” прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Беларусь – старонка мілая”.

29.06.2022

🇧🇾 Выхаванне высокай грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы мае вялікае значэнне ў станаўленні асобы дзіцяці.
Напярэдадні дня Незалежнасці ў ДУА “Яслі – сад №6 г. Брэста” прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Беларусь – старонка мілая”. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства сталі музычны кіраўнік і выхавальнікі груп.
📜 Дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні на роднай мове, танцавалі народныя танцы і гулялі ў беларускія гульні.

🎶 У заключэнні свята ўсіх аб’яднаў “Гімн Беларусі”.